Ох, ты ж, туман, туманочок
Да зелёной дубочок
Зелёной дубочок
Пуд тым дубом зелёненькім
Да вурасла й каліна
Вурасла каліна
Пуд тею ж да каліною
Да стаяла дзяўчына
Стаяла дзяўчына
Ох, стаяла ж да гаварыла
Да барына прасіла
Барына прасіла
Ой, ты ж, барын, да барынёчок
Да сажджы хоць годочок
Сажджы хоць годочок
То я ж тобе да й подросту
Да хоць на адзін вершочок
Хоць на адзін вершочок
Барын дзяўкі не паслухаў
Ды ўзяў й ажаніўся
Уз’яў ажаніўся
Не ўзяў дзеўку-красавіцу
Ды ўзяў удавіцу
Уз’яў удавіцу
А ўдавіца-знаравіца
Да ўмела чараваці
Умела чараваці
Зчаравала ручкі й ножкі
Шчэ й карыя вочы
Шчэ й карыя вочы
Чтоб не хадзіў козачычка
Да цёмненькае й ночы
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.