::
Закруцілася крутая гара / песня, тэкст,аўдыё — в. Мадора, Рагачоўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Закруцілася крутая гара
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«шчодры хлопцу», спеў і рацэя

Поўны тэкст
Закруцілася крутая гара,
*Святы вечар добрым людз[ям]!
Што й ні парасла шолкава трава,
А толькі парос зелен вінаград,
Хто ж той вінаград сцерагці будзя?
Сцерагці будзя молад Колячка,
Сцярог ночачку, сцярог другую,
А на трэцяю крэпінька заснуў,
Прышла да яго мамачка яго,
Ўставай, Колячка, ўставай, сыночык,
Ўжэ твая трава пылам прыпала,
Ўжэ твая дзевачка між дзевак стала,
Я сваю траву з пылам пакашу,
Я сваю девачку між дзевак найду,
Ў маёй дзевачкі коскі па плечка,
Коскі па плечка, слёзкі па шчочках.

Дарыця - ні марыця! Кароткі світкі - пакалелі лыткі!
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.04.2026 03:24:35

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.