::
А ў полі, ў полі пад ігрушаю / песня, тэкст,аўдыё — в. Юдзічы, Рагачоўскі раён
Загаловак / інцыпіт
А ў полі, ў полі пад ігрушаю
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«шчодры хлопцу»

Поўны тэкст
А ў полі, ў полі пад ігрушаю,
*Святы вечар!
А там Лэшачка коніка пасе,
Пасучы каня крэпінька заснуў,
Крэпінька заснуў, цяжынька ўздахнуў,
Прышла да яго мамачка яго,
А ўстань, Лёшачка, а ўстань сыночык,
Ўжо твая страла пылам запала,
Ўжо твая дзеўка між дзевак села,
Я сваю стралу з пылу падыму,
Я сваю ж дзеўку між дзевак вазьму,
Між дзевак вазьму, між баб пасаджу,
За етым словам будзьце здаровы,
З дзеткамі, з жаной, з усёю сям’ёй,
С усёю сям’ёй, з святым ражджяством!


*рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.