::
Валачобныя — людзі добрыя / песня, тэкст,аўдыё — в. Мадора, Рагачоўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Валачобныя — людзі добрыя
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Валачобныя - людзі добрэя, *
Хрыстос васкрэс, Сын Божы!**
Валачыліся - памачыліся,
Зайшлі к бабцы - пасушыліся.
А дала ж бабка ўсім па яечку.
Адной сіраце дай ня высталася.
А давала бабка курку-рабушку.
Сірата ні бярэ і з двара ня йдзе.
Ай, давала бабка чарку гарэлкі,
Чарку гарэлкі, шчай краснаю дзеўку.
Сірата ўзіла і з двара пашла
і паскакаючы, і падзякаючы:
- Ай, спасіба, бабка, за чарку гарэлкі,
За чарку гарэлкі, за краснаю дзеўку.
- Хрыстос васкрэс!
- Ваісціны васкрэс!

* Кожны радок паўтараецца.
**Рэфрэн “Хрыстос васкрэс, Сын Божы! (паўтараецца пасля кожнага радка)
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 06.04.2026 15:16:56

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.