::
Й а стаяла белая бірозачка над вадою / песня, тэкст,аўдыё — в. Збароў, Рагачоўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Й а стаяла белая бірозачка над вадою
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«вясна», спеў і каментарый

Поўны тэкст
Й а стаяла й белая бірозачка
Над вадою.

Над вадою жы
Папускала сваё голля
Над ракою.

Над ракою й
Там дзевачка-дзіўчоначка
Ваду брала.

Ваду брала й
З-пад белыя бірозачкі,
Рэчы размаўляла.

Рэчы размаўляла й
Ці далёка міленькага
Дружка праважала.

Дружка праважала й
Праважала міленькага
За лісамі.

За лісамі й
Забылася прыказаці
За слізамі.

За слізамі што
Ні пі, мілы, гарэлачкі,
Палыноўкі.

Палыноўкі да
Ні любі ка чужы жонкі,
Чарнаброўкі.

Чарнаброўкі а
Гарэлачка-палыноўка
А йна крэпка горка.

А йна крэпка горка,
Чужы жонка чарнаброўка
А йна крэпка гонка.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.04.2026 18:48:39

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.