::
А стаяла белая бяроза над гарою / песня, тэкст,аўдыё — в. Курганне, Рагачоўскі раён
Загаловак / інцыпіт
А стаяла белая бяроза над гарою
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“вясной”

Поўны тэкст
А стаяла белая бяроза над гарою,
Над гарою,
Папускала йіна сваё голля над вадою.
Над вадою,
Маладая малодачка ваду брала
Ваду брала,
А з белаю бярозачкай размаўляла.
Размаўляла,
Бярозачка ў малодачкі папытала.
Папытала,
Ці далёка ты свайго мілога
Дзеўка праважала?
Праважала,
Праважала я свайго мілога
За лісамі.
За лісамі, забылася папытаці
За слізамі.
За слізамі, штб ні піў жа гарэлачкі
Палыноўкі.
Палыноўкі, штоб ні любіў чужы жонкі
Чарнаброўкі.
Чарнаброўкі, гарэлачка палыноўка
У дабро й ні водзя.
Ой, ні водзя, чужа жонка-чарнаброўка
Цібе с ума зводзя.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 05.04.2026 22:52:51

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.