::
Крапіўка мая стрыклівая / песня, тэкст,аўдыё — аг. Лудчыцы, Быхаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Крапіўка мая стрыклівая
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«вясной, як полюць», балада

Поўны тэкст
Крапівка мая стрыклівая.*
Свякроўка мая журлівая.
Журыла мяне як дзень, так ноч,
Адбіла 'д мяне ды й мужа проч:
— А ідзі, й сынка, на воінку.
Ты, нявехначка - й у даліначку.
Стань, нявехначка, й рабінаю.
Як прыйшоў сынка з вайны дамой:
-Ай, бяры, сынка, сякерачку,
Ой, ідзі, сынка, ў даліначку.
Ой, сякі, сынка, й рабіначку.

Первый раз цюкнуў - троскі ліцяць.
Другі раз цюкнуў - раса пашла.
Траці раз цюкнуў - памовіла:
— Ні рабіну сячаш - жану сваю.
Ні траскі ліцяць - дзеткі твае.
Ні раса ідзець — кроў кіпуча.
— Ой, здрастуй, здрастуй, маць радзіма.
А згубіў жану любімаю.

*Кожны радок паўтараецца двойчы.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 06.04.2026 17:11:33

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.