::
В Чысты чэцьвер, повечэравшы / песня, тэкст,аўдыё — Іванава Слабада, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
В Чысты чэцьвер, повечэравшы
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

У Вялікі пост

Поўны тэкст
В Чысты чэцьвер, повечэравшы,
Ходзідзь Господ, побеседавшы.

Ішов Господ дорогою,
Сустрэв дзевку із водою.

– Ой, дай, дзевко, воды й напіцца,
Свое й уста й промочыці.

– Моя й вода нечыстая,
Із дрэв лісьця й нападало.

– Сама, дзеўко, нечыстая,
Усе й вода й прочыстая.

Восім сыноў спородзіла
Да ўсе ў рэчку й утопіла.

Дзеўка Бога й узнала
Да перэд ім крыжом пала.

— Устань, дзеўко, не лекайса,
Да йдзі ў цэркоў споведайса.

Только дзеўка ў цэркоў ступіла,
Земля на сем сажней ўныла.

Стала ж она споведацца,
Стало ж цело й росподацца.

А тые сыны мертвуе ўсталі
Да тэ ж цело й подобралі.

Одзін кажэ: врэдзіцелька,
Другі кажэ й: згубіцелька.

Трэйці кажэ: нашая маці
Не дала ж нам свет увідаці.

Чэцьворты кажэ: так нам Бог даў
Да нашы душы у Рай зобрав.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.