::
А яшчэ якія гульні гулялі... / Сядзі, сядзі, Яшчар, гэй, на моры! / гульня, тэкст,аўдыё,ноты — в. Кураполле, Пастаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
А яшчэ якія гульні гулялі... / Сядзі, сядзі, Яшчар, гэй, на моры!
Від
гульня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё ноты
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«даўней карагоды гулялі, перад Калядамі ў пост»

Поўны тэкст
<– А яшчэ ў якія гульні гулялі, акрамя «Цярэшкі»?> – Якія гульні... даўней карагоды ж гулялі. Гэта не на Каляды, перад Калядамі ў пост. Вот у калядны пост танцаў ні было, толька карагоды, гэта даўней.
<Якія вадзілі карагоды?>
– А дак во гэта ні пры мне тожа вадзілі, не, ўжо як пры мне дык ні было гэтых. Так, зберыцца маладзёж. А гэта... а так ні вадзілі карагоды.
<А пра Яшчура, Яшчур?> – А...

Сядзі, сядзі, Яшчар!
*Гэй, на моры!(рэфрэн)
На золаця кресля,
На шчаслівым месця,
Пан калёсы точыць,
Ён жаніцца хочыць,
Бяры сабе паню,
За белаю ручку,
За русаю коску!

Вот і вся гэта песьня. <– Скажыце, Яшчура сажалі пасерадзіне> – Пасерадзіне.
<– А вакруг яго ўсе хадзілі...
> – Ўсе хадзілі, за рукі пабраўшыся, і пелі.
<– А што патом, што рабіў Яшчур гэты?>
– Яшчар, мусіць, сабе хватаў дзеўку якую?!
Во гэдак нешта. Вот пры мне слаба ўжо гулялі. Рабяты мы толька пробавалі...
<– А не было такога, што ён забіраў фанты якія ў дзяўчат, а яны далжны былі
плакаць і прасіць «Яшчур, мой панок, аддай мой вянок»? Не было такога?>
– Ціху, вот... Вот! «Яшчар, паночык, аддай вяночык» <– А якая там мелодыя
была? Як спявалі?> – Ну гэта самае можа?.. <– А спойце яшчэ далей – «Яшчар, паночык...»>
– А можа ішчо што было? Вот як вы ўспомнілі, дык і я прыпамінаюся. Можа хустку хватаў ён?..
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.12.2025 14:13:29

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.