::
Як жыла свента Дарота / песня, тэкст,аўдыё — в. Дворнае Сяло, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Як жыла свента Дарота
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«святая», псальма

Поўны тэкст
Як жыла свента Дарота, …. жывота,
Ішла Дарота праз круліў двор, аж йіе круль успадобіў,
Шкаднікі шкароднікі, ўсяму свету нявольнікі,
Ды атамкніці цямніцу, ды пасадзіці Дароту,
Я сам на войну паеду, на сёмым року пріеду,
А круль на войну паехаў, на сёмым року пріехаў,
Ды атамкніці цямніцу, ды паглядзіці Дароту,
Ці жыва-жыва Дарота, … жывота,
Ах, жыва-жыва, круляў мілы, ах жыва сэрца ядына,
Ані піла, ані ела, ў цёмнай цямніцы сядзела.
Ў цёмнай цямніцы сядзела, ад Бога ласку я мела,
Сказаў круль огонь разлажыць, кацёл алею наварыць.
Кацёл алею наварыць, гэту Дароту усадзіць,
А як Дарота ўстампіла, лятнейша вода юж была.
Сказаў круль шклянак набіці, Дароту ў таначак ‘твядзіці,
Дарота танчак танчыла, а з ее ножак кровіла.
Ды пранясіці сякеру - зрублю Дароці галоўку,
Яшчо галоўка ня сцента - з цялам да неба узента,
Лініе столы заслана, лініе кубкі наліта,
Лініе анеле співаюць, “Здровась, Марыя” спалняюць.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.10.2025 14:22:52

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.