::
Жылі ды балі два братцы у сяле / песня, тэкст,аўдыё — в. Дворнае Сяло, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Жылі ды балі два братцы у сяле
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«святая», духоўны верш пра Лазара

Поўны тэкст
І жылі ды балі два братцы ў сяле,
Адзін быў багат, а другі Лазар,
Наваріў Багач піва ды віна,
Сазваў жа Багач панаў-шатаноў,
Паноў-шатаноў, няродных братоў,
Як учуў жа Лазар, што ў брата банкет
Ды пашоў жа Лазар да брата ў банкет,
Як увідзіў Багач, што Лазар ідзець
Выйшэдшы на двор, вароты запёр,
А Лазар крыкнаў горкім галасом,
Пусці, пусці, брацітка, ды на свой банкет,
Схадзі ты, Лазар, ву гной паляжы,
Ды пашоў жа Лазар, ды лёг у гнаі,
Ды ліжаў жа Лазар і дзень і другі,
Як начаў жа Лазар Богу маліцца,
Богу маліцца, малітву тварыць,
Ах а мой жа Божанька, біз мілосці ж вы,
Вазьміце маю душачку да сваей хвалы,
Як учуў жа Гасподзь Бог яго просьбачку,
Ды праслаў жа Гасподзь Бог двух анёлачкаў,
Бярыце Лазара паціхусіньку,
Нясіці Лазара памалюсіньку,
Пасадзіці ж Лазара ў Бога за дзвярмі,
Ды выпусціў Багач рослага каня,
Ды паехаў Багач поле паліваць,
Ды напаткала ж яго ліха хвароба,
Страсла-скалаціла зрослага каня,
Багача убіла ў сарую зямлю,
Ліжаў жа Багач і дзень і другі
Як начаў жа Багач Богу маліцца,
Ды праслаў жа Гасподзь Бог трох пякельнічкаў,
Бярыце Багача за лева рабро,
За лева рабро крукам зялезнам,
Нясіце Багача круця ды муця,
Пасадзіце Багача ў пекла глыбока,
Як увідзіў Багач, што Лазар сядзіць,
Лазар і брат мой, ратуй жа міне,
Помачы свой пальчак ў сцідзёну ваду,
Помаж мае губачкі сцідзёнай вадой. //
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.10.2025 05:32:21

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.