::
Ды просім вас, нашы сваціцы, спавагі Ах вы, сваціцы нашы любыя, маўчыця / песня, тэкст,аўдыё — в. Клімяты, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ды просім вас, нашы сваціцы, спавагі Ах вы, сваціцы нашы любыя, маўчыця
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“вяселле, за сталом сядзяць і пяюць, адны пяюць, а другія адпеіваюць»

Поўны тэкст
Ды просім вас, нашы сваціцы, спавагі, //
Каб ні было нашай Леначцы знівагі, //
Каб ні стая цёмнай ночанькай пад акном, //
Каб ні ўцірала дробных слёзачак рукаўком, //
Ды каб ні бала паветачка за хатку, //
Каб ні бала суседачка за мамку. //

Ах вы, сваціцы,нашы любыя, маўчыця, //
Ды вы ж яе паціхонічку наўчыця, //
Ніхай йіна ранюсінька устаніць, //
Ніхай йіна хатку, сені падмяцець, //
Ніхай йіна на вулку шумку ні нясець, //
Ніхай йіна на шуметнічку пасіпіць, //
Ніхай йіна ды слёзкамі прамочыць, //
Ніхай йіна І ножкамі прытопчыць. //
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 02.10.2025 15:29:09

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.