::
Хадзіў чыжак па вуліцы / песня, тэкст,аўдыё — в. Пестуны, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Хадзіў чыжак па вуліцы
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“на купальню”

Поўны тэкст
Хадзіў чыжак па вуліцы,
Рана, рана, па вуліцы,
Збераў дзевак на купальню,
Рана, рана, на купальню,
Вам, дзевачкі, свая воля,
Рана, рана, свая воля
А жоначкам волі нету,
Рана, рана, волі нету,
Дзіця плачаць ў калыбелі,
Рана, рана, ў калыбелі,
Мужык вурчыць у пасцелі,
Рана, рана, у пасцелі,
А свякроўка й каля печы,
Рана, рана, каля печы,
А свёкарка й у запечку,
Рана, рана, у запечку,
Я ў свякроўкі папрашуся,
Рана, рана, папрашуся,
А свёкаркі ні баюся,
Рана, рана, ні баюся,
Сама пайду на купальню,
Рана, рана, на купальню.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.09.2025 07:37:55

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.