::
Аддаў мяне брацітка далёка замуж / песня, тэкст,аўдыё — в. Арханава, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Аддаў мяне брацітка далёка замуж
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«вясна», умоўна прымеркаваная, балада

Поўны тэкст
Аддаў мяне брацітка далёка замуж, //
Праказаў мне брацітка ў госці ні хадзіць, //
Чатыры гадочкі ў гасцёхні бала, //
Ня пятам гадочку заташнілася, //
Да браціткі ў госцікі захацелася, //
Папрасіла б коніка - каня ні дадуць, //
Пашла б на пяхотачку - знаю ні дайду, //
Як пайду я, молада, у шчырынькі бор, //
Ды як попрашу я ў зязюлі кралоў, //
У зязюлі - крылак, салаўя - галаса, //
Паляту я к брацеткам у зялёны сад, //
Сяду я на вішаньку, буду шчабітаць, //
Шчабітала пташачка ў зялёнам саду, //
Як пачула мамачка яе у даму, //
Нявестухны-ластухны, абачніцісі, //
Што гэта за пташачка у нашам саду?
Што гэта за шэрая у нашам саду?
Як жа ж йіна, бедная, жалабна пяець,
Адкуль йіна, бедная, прычыты бярэць?
Самы старшы брат кажыць як яе злавіць,
А сярэдні брат кажа стралой застраліць.
Самы меншы брат кажыць - пастой, пагадзі,
Ой, ня будзем, брацеткі, мы яе страліць.
Ой, ня будзем, брацеткі, мы яе страліць,
Нада ўперад, брацеткі, слоўцамі спрасіць.
Калі шэра зязюля - ляці ў шчыры бор,
Калі наша сястрыца - ляці к нам у двор,
Ні паляту, браціткі, я ні паляту,
Я сваімі крылцамі сады паламлю,
Я сваімі крылцамі сады паламлю,
Я сваімі слёзкамі дамы патаплю.
Я сваімі слёзкамі дамы патаплю,
Я сваімі слоўцамі я вас зазнаблю.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.09.2025 18:02:32

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.