::
Хадзіў-пахадзіў Ясь па полю / песня, тэкст,аўдыё — в. Арханава, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Хадзіў-пахадзіў Ясь па полю
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“вясна”

Поўны тэкст
Хадзіў-пахадзіў Ясь па полю,
Хадзіў-пахадзіў па частому,
Сееў-рассеваў васілёчкі
Сееў-рассеваў боровыя,
Рассееўшы проч паехаў,
Ат’ехаўся - аглянуўся, //
Сваім васількам атклікнуўся, //
Васількі мае боровыя, //
Вашы цвяточкі палявыя, //
Хто ж вас будзіць паліваці? //
Хто ж вас будзіць даглідаці? //
Мамка стара, сестра мала, //
Жана малада ў грабы пашла, //
Ды ці як там ваўкі з’елі, //
Ды каб йіна заблудзіла, //
Лясы-бары б аглушыла, //
Ды каб яе ваўкі з’елі, //
То ба было лугавішча, //
Наверна йіна украдзёна, //
Ў чужу старану повязёна, //
Наверна йіна п’ець-гуляець, //
Сваю старонку забуваець. //
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.09.2025 03:03:52

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.