::
Як пайду я й вароцеткі - трава зеліна / песня, тэкст,аўдыё — в. Брушкі, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Як пайду я й вароцеткі - трава зеліна
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“вясна”

Поўны тэкст
Як пайду я ў вароцеткі, трава зеліна,
Як пайду я у другіе - дзве сястрыцы йдуць,
Вы, сястрыцы-гаратніцы, куды ідзіцё? //
Ідзём-пайдзём ў зялёнінькі сад, вішанькі шчапаць. //
Будзіці ж вы сабе ашчапаць - нашчапіці й мне. //
Пойдзеце ж вы к татку, к мамцы - нясіце мае,
Панісіцё татку, мамцы - нясіце й мае,
Будзіці ж вы піць-гуляці - споўніце ‘б мяне, //
Ёсць сястрыца-гаратніца ў чужой старане, //
Напішу ж я лісціначку - пушчу на ваду, //
Плаві, плаві, лісціначка, к майму біражку, //
Майго таткі ў вароцітках калінка стаіць, //
На каліні, на маліні - бялюсінькі цвет, //
Як выйду ж я, як гляну ж я - нямілы мне свет. //
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.09.2025 08:48:23

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.