::
Вы поля, вы поля, вы шырокі поля / песня, тэкст,ноты — в. Букча, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Вы поля, вы поля, вы шырокі поля
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Вы, поля ж, вы, поля ж, вы шырокі ж поля,
Што й на етых полях да й зроджаю нема.
2. Што й на етых полях да й зроджаю ж нема,
Толькі ўсёго зроджай - кучэрава верба. *
3. А пуд тою вербой солдат ўбіты лежыць,
Солдат ўбіты лежыць, крэпка раненой.
4. Голова ж у яго ўся порубленая,
Бела грудь у яго ўся посечаная.
5. Ў головах у яго стоіць крыж золотой,
У ногах у яго стоіць конь вороной.
6. У ногах у яго стоць конь вороной,
Стоіць конь вороной да й махае головой.
7. - Ой, ты, конь, ты мой конь, ты не стой надо мной,
Ты не стой надо мной, не махай головой.
8. Ты не стой надо мной, не махай головой,
Да бежы, сівой конь, к отцу, к мацеры родной.
9. Не кажы, сівой конь, што забіт я лежу,
Да скажы, сівой конь, што й засватаны хаджу.
10. Ой, засватала ж мене пуля бустрая,
Ожэніла мене шабля гострая.
11. За свецёлку була восковая свеча,
За боярку була мілосердна сестра.
12. А маршалкі булі — ўсе звоны гулі,
А за матку була маць сырая земля.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 29.05.2025 20:14:30

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.