::
Ох, із-пуд саду, да з-пуд зелёного двора / песня, тэкст,ноты — в. Выганашчы, Івацэвіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ох, із-пуд саду, да з-пуд зелёного двора
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Ох, із-пуд саду, да, з-пуд зеленого двора
Там да дарожка ўсё трылёваная.
2. Там да дарожка ўсё трылёваная.
Жоўтым пяском ўсё высыпаная. *
3. Жоўтым пяском ўсё высыпаная,
Слёзонькамі да й облітонькая.
4. А по той дарожкі да тры браціка ідуць,
Да ідуць яны, ўсё расчытываюць.
5. Ох, ідуць яны, ўсё расчытаваюць,
Самі з собою ўсё й распытаваюць.
6. - Што ж у вас, братцы, што слыхаць, што чуваць,
— Да й ў нас слышно, што набор будуць браць.
7. Ох, у нас слышно, што набор будуць браць,
Которого ж брата ў салдацікі аддаць?
8. Ці старшого, серэдэльшого,
Да ці самага найменьшэйшого?
9. У старшого — то й дзетак чэрэда,
У серэдольшого жана молода.
10. У серэдольшого жана молода,
У найменьшэйшого нікога няма.
11. — Скочымо, братцы, да й у сад-віноград,
Вырэжэм, братцы, ўсе по палочкі собе.
12. Вырэжэм, братцы, ўсе по палочкі собе,
Выкруцім, братцы, ўсе по дудочкі собе.
13. Котора дудочка галасней будзе граць,
Того ж братца у салдацікі аддаць.
14. Меньшого брата найгаласней дуда б'ець,
Меньшы браціц у салдацікі пойдзець.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 31.05.2025 14:38:54

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.