::
Гайдук / песня, тэкст,ноты — в. Другая Слабодка, Петрыкаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Гайдук
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Кірмашовая, бяседная”

Поўны тэкст
1. Як паехаў мужычок
У поле араці,
Пашла жонка Кацерына
У карчму гуляці. (1)

2. Едзе мілы з поля,
Валоў паганяе,
А йдзе міла з карчмы пʼяна,
У язык іграе. *

3. — Міла ж мая, міла,
Міла ж, маё сэрца,
Дай мне того вячэраці,
Што варыла з перцэм.

4. - Ой, ты буў у полі,
Я ж була на месцы.
А якая ўражжа маці
Наварыла есці!

5. Ох, мужу мой, мужу,
Што з табой рабіці,
Запрагла у барану,
Давай валачыці.

6. А выпрагла з бараны,
Дала цэп у рукі:
— Ідзі, мілы, малаціці,
І рубай лучыну,
А я лягу на печы,
Трохі адпачыну.

7. Як на печы лежала,
То й засердзіласа.
Як упала ў падушкі -
Зміласердзіласа.

8. — Ох, мужу ж мой, мужу,
Што рабіць з табою,
Мо паскачыш гайдука
Ты перада мною.

9. Дурны мужычышча,
Надзей чабацішча:
Гаца-гаца, жонка мая,
Вот і гайдучышча.

10. - Ох, мужу ж мой мужу,
Я й па табе тужу,
Затапіла галовачку
Ў мядову калюжу.

11. Ох, мужу мой, мужу,
Я па табе плачу,
За чаркамі, за пляшкамі
Я свету не бачу.


(1) второе двустишие строфы может повторяться
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.