::
Каціласа бочэчка дубовая / песня, тэкст,ноты — аг. Глушкавічы, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Каціласа бочэчка дубовая
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Бяседная пры застоллі”

Поўны тэкст
1. Каціласа бочэчка дубовая,
А у ёй горэлочка медовая. * (2)
2. А у ёй горэлочка медовая,
Каб я яе вупіла молодая. (2)
3. Каб я яе вупіла до расвету,
Покуль мойго мілого дома нету. (2)
4. Дзесь поехаў міленькі ў городочак.
На каротка ўрэмечко на часочак. (2)
5. На каротка ўрэмечко на часочак,
А я, молодзенькая, у садочак. (2)
6. А я, молодзенькая, у садочак,
Назрываю з вішэнькі ягодочак. (2)
7. Гнула,гнула вішэньку — не нагнула,
Просцяліла густочку ды й заснула. (2)
8. Просцяліла густочку ды й заснула,
Як прыехаў міленькі, я не ўчула. (2)
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.05.2025 04:07:16

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.