::
Із-за горы хмара, з-пуд другой другая / песня, тэкст,ноты — аг. Ляскавічы, Петрыкаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Із-за горы хмара, з-пуд другой другая
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Із-за горы хмара, з-пуд другой другая,
Дробны дождж ідзе. (1)
2. Дробны дождж ідзе...
Сабралас шарлота, прабедна галота,
Йдзе у карчомку п'е.
3. Йдзе ў карчомку п'е...
Аж прышоў жа багач, правялікі тумач,
Насміхаецца. *
4. Насміхаецца...
Да за што шарлота, бедная галота,
Да за што ж яна п'е.
5. Да тады ж як крыкнуў басяцкі атаман:
— Узяць багача!
6. Узяць багача...
Да адзін бярэ за правую руку,
А другі ў шыю бʼе.
7. Другі ў шыю бʼе...
— Ой годзі ж, шарлота, прабедна басота,
Годзі ж балаваць.
8. Годзі ж балаваць...
Ох, я й пастаўлю кварту, другую,
йдзіце вупіваць.
9. Ставіць багач кварту, ставіць і другую,
Сам наўдзёр ідзе.
10. Сам наўдзёр ідзе...
Каго ж не сустрэне, то шапачку здойме,
Шчэ й наказ дае:
11. — Да вы ж не йдзіце да й у той кабак,
Дзе галота п'е.
12. Дзе галота п'е...
Яна вупівае, яна налівае,
Яна ў шыю б'е.


(1)Варианты начальных строф:
1. Да із-пуд лесу, з-пуд цёмнага бору
Шум бальшы ідзе.
2. Шум бальшы ідзе...
Да там басяцкі да й атаман
Свой народ вядзе.
3. Свой народ вядзе...
Каторы абарваны, каторы абшарпаны,
Каторы басяком.
4. Каторы басяком...
Ох, а як сам, сам пан атаман —
Дык ён галяком.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.