::
Пра разбой / песня, тэкст,ноты — в. Азершчына, Рэчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Пра разбой
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Зімой за кудзеляй”

Поўны тэкст
1. Ой, хацела мяне маці за харошага 'ддаць,
Ой, аддала мяне маці за разбойнічка. (1)
2. Аддала мяне маці да за разбойнічка,
Су вечары разбойнічкі сабіраюцца.
3. Су вечары разбойнічкі сабіраюцца,
Пад поўначы разбойнічкі у разбой ідуць.
4. Пад поўначы разбойнічкі у разбой ідуць,
Пад белы свет разбойнічкі із разбоя йдуць. *
5. Пад белы свет разбойнічкі із разбоя ідуць,
Із разбоя ідуць, дзевяць коней вядуць.
6. Із разбоя ідуць, дзевяць коней вядуць,
На дзясятам вараном едзе разбой маладой.
7. Ой, прыехаў к варатам ды й ударыў чобатам:
- Адчыніся, жана, адчыніся, малада.
8. Адчыніся, жана, адчыніся, малада,
Ой, на табе плацце самацветнавае.
9. Ой, беры плацце самацветнавае,
Ой, нясі, памачы не развёртваючы.
10. Ох, а я ж, малада, ды й дагадліва была,
Развярцела, паглядзела ды й заплакала.
11. — Ой, нашто ты, разбой, майго брата убіў,
Майго брата убіў, свайго шурына.
12. — Ох, не я яго убіў, убіла цёмная ноч,
Яшчэ цёмны той лес і шырокі той шлях.

(1) Подтекстованы 2, 3 и 4 строфы.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.