::
Ой, походжэно, эй, да й поброджэно / песня, тэкст,ноты — в. Клятная, Пінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, походжэно, эй, да й поброджэно
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Ой, походжэно, эй, да й поброджэно
Да й коло брода кіньмі.
2. Да й коло брода кіньмі...
То ж не кіньмі, эй, да то ж не кіньмі,
То журавочка з дзецьмі. *
3. Да й журавочка з дзецьмі....
Жураў грае, эй, да жураў грае,
А журавочка дыблэ.
4. Журавочка дыблэ...
Ой, п'е чумак, эй, мёд-горэлачку,
А шынкарэчка сыплэ.
5. А шынкарэчка сыплэ,
Сыпле яна, эй, да налівае,
А чумак выпівае.
6. А чумак выпівае...
Стоіць дзеўка, эй, да краю конца
Да й слёзы пролівае.
7. Да й слёзы пролівае...
— Не плач, дзеўка, ой, да не плач красна,
Да й така твоя доля.
8. Така твоя доля...
Полюбіла, ой, да чумачэньку
Да пры месяцы стоя.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 27.05.2025 08:16:02

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.