::
Даліна шырокая / песня, тэкст,ноты — в. Казялужжа, Хойніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Даліна шырокая
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Даліна шырокая, туман разлягаецца,
Э-эй, туман разлягаецца.
2. Туман разлягаецца, дзевачка ўхваляецца,
Э-эй, дзевачка ўхваляецца. *
3. Дзевачка ўхваляецца, замуж сабіраецца,
Э-эй, замуж сабіраецца.
4. — Ох, оддай мене, маці, недалёка-блізенька,
Э-эй, недалёка-блізенька.
5. Недалёка-блізенька, штоб нам було відненька,
Э-эй, штоб нам було відненька...
6. Штоб нам було відненька, а людзям завідненька,
Э-эй, а людям завідненька.





1. На зару займаецца, туман разлягаецца,
Э-эй, туман разлягаецца.
2. Туман разлягаецца, сонейка качаецца
Э-эй, сонейка качаецца.
3. Сонейка качаецца, дзевачка ўхваляецца,
Э-эй, дзевачка ўхваляецца.
4. Дзевачка ўхваляецца, замуж сабіраецца,
Э-эй, замуж сабіраецца.
5. Любіла б халостага, халосты не жніцца,
Э-эй, на мяне не дзівіцца.
6. Любіла б жанатага, ў жанатага жонка е,
Э-эй, ён жа мяне не возьме.
7. Любіла б я старога, стары жа не горнецца,
Э-эй, барадою колецца.
8. Любіла б салдаціка, салдат у паход ідзе,
Э-эй, салдат у паход ідзе.
9. Салдат у паход ідзе, ён маю любоў звязе,
Э-эй, ён маю любоў звязе.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 12.05.2025 10:38:32

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.