::
Ох, калі ж той вечор да й повечэрэе / песня, тэкст,ноты — в. Лугі, Лунінецкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ох, калі ж той вечор да й повечэрэе
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Ох, калі ж той вечор да й повечарэе,
Калі мое сэрцэ, да, да й повесялее.
2. Ох, сонце нізенько ж да й вечор блізенько,
Прыбувай до мене мілага сардэнько. *
3. Прыбувай до мене ж да й да маей хаты,
То я цябе пушчу, не знаціме маці.
4. Ой, як упускала, верно цалавала,
А як адпраўляла, плакала-рыдала.
5. — Ці ты мяне любіш, ці сам сабе гудзіш,
Ці да іншае ходзіш, з іншае гаворыш?
6. Да іншае ходзіш, з іншае гаворыш,
А мне, маладзенькай, неславачку робіш.
7. Каго я любіла, стаць за плячыма,
Ой, каго не знала, з тым на вянцэ стала.
8. Ой, каго ж не знала, з тым на вянцэ стала,
На вянцэ стаяла, богу прысягала.
9. Прысягала богу і к святому Юрʼю,
Што не буду жыці із табою дурнем.
10. Прысягала богу і к святому Спасу,
Што не буду жыці з табой свінапасам.
11. Прысягала богу і к святом Міколі,
Што не буду жыці із табой ніколі.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 10.05.2025 21:49:11

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.