::
Ой, верба, верба кудравая / песня, тэкст,ноты — в. Семігосцічы, Столінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, верба, верба кудравая
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. — Ой, верба, верба кудравая ж,
Ой, колі, верба, кудры розоўёш?
2. — Розоўе ж кудры весна красна ж,
Пуд мое кудры да й вода ж быстра. *
3. Ох, а я ж, молода, як ягодка,
Не пойду замуж да ні год, ні два.
4. А пойду замуж на пятого
За Йванюшэчку проклятого.
5. Ох, кажуць людзі, што мой мілы не пʼе -
Да штовечора з корчомкі йдзе.
6. Да штовечора, да штораночку,
Да пропіў коня шчэ й нагаечку.
7. — Ой, міла моя, выкупляй коня,
Выкупляй коня да й у двор ведзі.
8. Выкупляй коня да й у двор ведзі,
А не выкупіш, то й сама не йдзі.
9. -Ох, ні раз, ні два я й выкупляла,
Чрэз вокошэчко ж я й уцекала.
10. Чрэз вокошечко я й уцекала,
Ў вішнёвом садку я й ночувала.
11. Ў вішнёвом садку я й ночувала,
З соловеіком да й размоўляла.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 28.05.2025 22:21:54

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.