::
Чырвоная вішня / песня, тэкст,ноты — в. Пухавічы, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Чырвоная вішня
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Чырвоная вішня з-пад корня не вышла,
Аддала мяне маці, дзе я не прывыкша. (2)
2. Ой, выйду на гору да й гляну да дому,
— Вары, маці, вячэру і на маю долю * (2)
3. Вячэру варыла, не раз гаварыла
— Няма табе, доню, ні міскі, ні ложкі. (2)
4. — Ты думаеш, мама, што я тут паную,
Прыдзі падзівіся, як я тут гарую. (2)
5. Ты думаеш, мама, што я тут не плачу,
За горкімі слезамі я свету не бачу. (2)
6. Ўспомні мяне, мама, хоць раз у суботу,
А я цябе, мама, йдучы на работу. (2)
7. Ўспомні мяне, мама, хоць раз у нядзелю,
А я цябе, мама, сцелючы пасцелю. (2)
8. Ўспомні мяне, мама, хоць раз ў панядзелак,
А я цябе, мама, за кожным за дзелам. (2)
9. Ўспомні мяне, мама, хоць раз у аўторак,
А я цябе, мама, на дні разоў сорак. (2)
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.