::
У нядзелю рана шчэ сонцэ не сходзіць / песня, тэкст,ноты — в. Лугі, Лунінецкі раён
Загаловак / інцыпіт
У нядзелю рана шчэ сонцэ не сходзіць
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. У нядзелю рано шчэ сонце не сходзіць
Ліхая свекруха невестачку будзіць: (2)
2. — Ставай, Галю, ставай, годзе тобе спаці,
Пара тобе, Галю, пшанічэньку жаці * (2)
3. Як будзеш ты іці, той й не агледайса,
Як будзеш ты жаці, то не адгінайса. (2)
4. Маладая Галя пшанічэньку жала,
Малая дзеціна пад снопам лежала. (2)
5. Ой, жала Галя, жала да й пашла дадому
Да й стала даіці рабую карову. (2)
6. Ліхая свекруха па надворку ходзіць,
А сваю невестку яна ненавідзіць. (2)
7. Ліхая свекруха сповіткі шукае
- Дзе ж, Галю, дзеціна, што й дома немае? (2)
8. Маладая Галя ручкамі сплеснула
— Ох, божа мой, божа, на полі забула. (2)
9. Бяжыць Галя полем, ручкамі махае,
А насустрач Галі арол вылетае. (2)
10. — Скажы ты мне, орле, скажы, сізокрылы,
Ці не бачыў, орле, малое дзеціны? (2)
11. — А тваю дзеціну ўжо тры нянькі няньчаць,
Ох, первая нянька да й ручкі ламае. (2)
12. Ох, первая нянька да й ручкі ламае,
А другая нянька вочанькі ўбірае. (2)
13. А другая нянька вочанькі ўбірае,
А трэцяя нянька сэрдэнька шукае. (2)
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 10.05.2025 18:53:04

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.