::
А ў полі бярэза, а ў полі кудрава / песня, тэкст,ноты — в. Букча, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
А ў полі бярэза, а ў полі кудрава
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. А ў полі бярэза, а у полі кудрава,
Як на тэй бярезі зозуля кувала. * (2)
2. А на тэй бярэзі зозуля кувала,
Маці свойго сына ў войско вупраўляла. (2)
3. Ох, ідзі, сыночак, доўга не барыса,
Чэрэз тры годочкі до дому вярніса. (2)
4. От праходзіць годзік, праходзіць і другі,
На трэці годочак йдзе дамоў сыночак. (2)
5. — Ох, ці рада, маці, ці рада ты мною,
Ці рада ты мною, моею жаною. (2)
6. — Ой, рада, сыночак, рада я тобою,
Толькі я не рада твоею жаною. (2)
7. Посадзілі сына ў хаце за прэстолом,
Нялюбу невехну ў сенях за порогом. (2)
8. Наліваюць сыну мёду, горэлочкі,
Нялюбой невехне зялёного яду. (2)
9. - Ох, давай, мой мілы, вупʼем половіны,
Няхай нас сховаюць у однэй домовіне. (2)
10. Посадзілі сыну чырвону каліну,
Нялюбой невехне калючу шыпшыну. (2)
11. Ў чырвонай каліне ужэ й цвет оподае,
Ў калючай шыпшыне — толькі расцветае. (2)
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.