::
Чаму не прышоў, як месяц зыйшоў / песня, тэкст,ноты — в. Пухавічы, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Чаму не прышоў, як месяц зыйшоў
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. — Чаму не прышоў, як месяц зыйшоў,
Як я гаварыла,
Ці каня не мау, ці сцежкі не знау,
Ці маць не пусціла? (2)
2. — Ой, каня я маў, і сцежку я знаў,
І маці пускала,
А меньша сястра, бадай не ўзрасла,
Сядзелцэ схавала. * 1 (2)
3. Цячэ речанька невялічкая,
Скочу — перэскочу.
Ой, аддай мяне, моя матэнька,
За каго я хочу. (2)
4. Ох, аддавала, наказывала
У госцях не буваці.
Ох, а як прыдзеш, моя дочэчка,
То выганю з хаты (2)
5. Ой, жыла гадок, ой, жыла другой,
Трэці не сцярпела.
Ператварылас сівай зязюлькай,
Да роду ляцела. (2)
6. Лесам ляцела, голле ламала
Белымі рукамі.
Полем ляцела, поле крапіла
Горкімі слезамі. (2)
7. Прыляцела ў сад, ў сад зялёненькі,
Села на каліне.
Пачала каваць, прыгаварываць,
Як жыць на чужыне. (2)
8. Сядзіць матэнька край акеначка,
Рушнік вышывае.
А найменшы брат стай на парозе,
Ружжо зараджае. (2)
9. — Дазволь, матэнька, дазволь, родная,
Ту зязюльку біці.
Каб не летала да й не кавала
По беламу свіці. (2)
10. — Не дазволю я, мой родны сынок,
Ту зязюльку біці,
Бо той зязюльцы, як моей дочцы,
На чужыне жыці. (2)


1 Вариант начальных строф (д. Выгоноще):
1. Ой, заржы, заржы, сівы конічэк,
Рано на пашу йдучы.
Ці не зочуе сэрцэ-дзеўчына, 
ў саду вянкі ўючи. (2)
2. Ой, як зачула, цяжка затхнула,
Сільненько заплакала:
Ці того хлопца сівы конь іржа,
Што я верно кохала. (2)
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.05.2025 06:31:41

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.