::
Не была я ў баценька роўна тры года / песня, тэкст,ноты — аг. Харава, Пружанскі раён
Загаловак / інцыпіт
Не была я ў баценька роўна тры года
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Не была я ў баценька
Роўна тры года, да э-эй,
На чацвёртым годзіку
Да й подумала. *
2. На чацвёртым годзіку
Да й подумала, да э-эй,
Сівою зозюлькаю
Да й поленула.
3. Ой, полечу полечу
До мамкі ў госці, да э-эй,
Ой, сяду я й ўпаду
ў вішнёвам саду.
4. Ой, сяду я й упаду
Ў вішнёвам саду, да э-эй,
На тую чарэшаньку,
Катора з краю.
5. Ходзіць бацька по сеням,
Дробны слёзы лье, да э-эй,
-Уставай, нявестачка,
Штось нам бог дае.
6. Уставай, нявестачка,
Штось нам бог дае, да э-эй,
Што з нашым садзічку
Зозюлька куе.
7. Ой, то не зозюленька,
То не сівая, да э-эй,
А то наша дочэчка
Нешчаслівая.

Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.05.2025 13:59:13

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.