::
Даўно, даўно да я ў мамачкі была / песня, тэкст,ноты — в. Азершчына, Рэчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Даўно, даўно да я ў мамачкі была
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
"1. Даўно, даўно
Да я ў мамачкі была.
А ўже тая да сцежка-дарожка
Да травою зарасла.
2. Зарасла...
Да пылам прыпала,
Чырвонаю да калінкаю
Да й панавісала.
3. Як вазьму касу да травачку пакашу,
А ўже тую каліначку
ў прыпол паламлю, (1)
4. Паламлю...
Да й скінуся я сівай зязюлькай
К мамцы ў госці палячу.
5. Палячу...
Да буду ж ляцеці, да буду ж куваці.
Ці не выйдзе мая родна маці
Да із новай хаты: * (2)
6. — Як мае дзіця,
То хадзі гасцеваць,
Калі ж сіва да сіва зязюлька,
Ляці ў бор баркаваць.
7. Полем ляцела,
Ой, памятала шырокія полі
Да сваімі крылечкамі.
8. Лугам ляцела,
Ой, патапіла зялёныя лугі
Да сваімі слёзачкамі.
9. Лесам ляцела,
Ой, папаліла да цёмныя лесы
Сваім чыстым сэрцам.


(1)Вариант: Да ў пучочкі павяжу.
(2) В подтекстовке пропущены 3-я и 4-я строфы.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.