::
Да пейце ж, людзі, горэлочку, а я буду воду / песня, тэкст,ноты — в. Новыя Залюцічы, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Да пейце ж, людзі, горэлочку, а я буду воду
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Да пейце ж, людзі, горэлочку ж, а я буду во[ду].
Воду..
Завёў мене дурны розум, да нема ў мене ро[ду].
2. Роду...
Да заболела головонька, нечым ізвеза[ці].
...заці...
Ох, есць ў мене оцец, маці, да некім наказа[ці]. *
3. ..заці...
І звезала б хусцінкою, хусцінка й не звя[жэ].
Звяжэ...
Да наказала б зёзюлькою, зёзюлька не ска[жэ].
4. Ох, вуломлю я з рожы ветку да й пушчу на во[ду].
Воду...
Плуві, плуві, з рожы ветка да й до мого ро[ду].
5. Роду...
Плула, плула з рожы ветка, к беражэчку ста[ла].
Стала...
Прышла маці воду браці, ту ветку позна[ла].
6. - Да чого ж, чого ж з рожы ветка на водзе завя[ла].
...вяла...
Да можо ж мое да дзіцятко сем нядзель лежа[ла].
7. — Да не лежала ж моя матко, ні дня а ні го[ду].
Году...
Да попаласа ж, моя матко, проклятому ро[ду].
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.05.2025 06:31:37

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.