::
Да цвіла, цвіла чэрэмшына / песня, тэкст,ноты — в. Клятная, Пінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Да цвіла, цвіла чэрэмшына
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Да цвіла, цвіла чэрэмшына,
Да й ягод не мае.
Ой, хто ў прымах не бувае,
Той гора не знае.* (2)
2. А я бедны примачына
ўсе гора знаю:
Кулачыну пуд бочыну
Ды й спаці легаю. (2)
3. Прышла тэшча, прышла тэшча
Прымака будзіці:
- Ставай, прымак, ставай, лайдак,
Ставай, годзе спаты,
Запрагай волы, бяры соху,
Едзь ў поле гораты.
4. Горэ бедны прымачына,
ў край поглядае,
Што ўсе жонкі обед нясуць,
А моей немае. (2)
5. Як прынесла жонка обед,
Той обед без солі.
Зародзіўса прымачына
Без шчасця, без долі. (2)
6. Едзе, едзе, прымаченько
І ў дудочку свішчэ.
- Прыбірай, доню, обед з столу,
Едзе прымачышчэ! (2)
7. Не ўспеў яшчэ прымаченько
У хату ўлезці.
Загадвае яго тэшча
— Нясі свінням есці. (2)
8. — Бадай, тэшча, твое свінні
ўсе поздыхалі,
Ох, што ж мое белы ручкі
Нідзе не злегалі. (2)
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.