::
Ой, там на гарэ, ой, там на крутой / песня, тэкст,ноты — в. Малыя Чучавічы, Лунінецкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, там на гарэ, ой, там на крутой
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Ой, там на гарэ, ой, там на крутой,
Сядзела там пара, пара галубоў. ' (2)
2. Сядзелі яны, любоваліса,
Сваімі крыльямі абдымаліса. * (2)
3. Сваімі крыльямі абдымаліса,
Сваімі дзюбкамі цалуваліса. (2)
4. Прыляцеў воран з чужога краю,
Убіў-разлучыў пару галубоў. (2)
5. Галубчыка ўбіў, галубку злюбіў,
Панёс дадому, пусціў дадолу. (2)
6. Насыпаў пшанца аж па каленца,
Наліў вадзіцы аж па крыліца. (2)
7. Наліў вадіцы аж па крыліца,
Пі ты, галубка, бо ты ўдавіца. (2)
8. Галубка гудзе, піць-есці не йдзе,
На крутую гору ўсё плакаць ідзе. (2)
9. - Галубка мая, чаго ж ты така,
Вадзіцы не пʼёш, пшанца не клюёш? (2)
10. — Як мне не плакаць, як мне не гудзець,
Нема ж маго таго, з кім разам ляцець. (2)
11. Як наляцела поўны двор галубоў,
Выйдзі, галубка, пазнай, які твой. (2)
12. — Ох, я хадзіла, ох, я ўбірала,
Свайго галубка я й не пазнала. (2)
13. Не таке крылля, не таке пер'я,
Не той жа насок, не той галасок. (2)
14. Не той жа насок, не той галасок,
Не так ён гудзе, як да мяне йдзе. (2)
15. Пашлі ж, галубцы, ўсе на лясы!
Майго галубка, божэ, прынясі. (2)

1 Вариант зачина (д. Ляховичи):
Ой, ў садочку пуд рабінкаю,
Гуляе там голуб з галубінкаю.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.05.2025 19:15:55

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.