::
Эй, кавалю, эй, слаўны кавалечку / песня, тэкст,ноты — в. Другая Слабодка, Петрыкаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Эй, кавалю, эй, слаўны кавалечку
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Эй, кавалю, эй, слаўны кавалечку,
Чаго й не куеш з вечара да ранку?
2. Чаго не куеш, эй, з вечара да ранку,
Ці ў ў цебе жалеза немае? *
3. Ці й у цебе, эй, жалеза немае,
Ці й у цебе сталі не хватае?
4. — Ёсць у мене, эй, жалеза, столінка,
Есць у мене дзеўка Кацерынка.
5. Ох, яна ж мне, эй, страму нарабіла,
Із вечары пасцель прасцяліла.
6. Із вечары, эй, пасцель прасцяліла,
Пад апоўнач дзеціну радзіла.
7. Пад апоўнач, эй, дзеціну радзіла,
Звязала ў пелёнку, на рэчку пусціла.
8. Звязала ў пелёнку, эй, на рэчку пусціла,
Ой, ад рэчкі йдучы да ў бога прасіла:
9. -Ой, дай, божа, эй, снежкі да марозкі,
Каб пазаметала сцежкі і дарожкі.
10. Каб пазаметала, эй, сцежкі і дарожкі,
Кудою хадзілі мае белы ножкі.
11. Кудою хадзілі, эй, то хадзіць не будуць,
А каго любілі, то й любіць не будуць.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.