::
Ты, ковалю, коваль, коваленьку / песня, тэкст,ноты — в. Ляхавічы, Іванаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ты, ковалю, коваль, коваленьку
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“За кудзеляй”

Поўны тэкст
1. — Ты, ковалю, коваль, коваленьку,
Чаго куеш ціхо, помаленьку?
2. Ці ковалю вугля не хватае,
Ці ковалю столінкі не мае? *
3. — Есць ў мяне вуголь і столінка,
Яшчэ к тому душа Кацярынка.
4. Кацярына гора мне ўчыніла,
Із вечора гўляці ходзіла.
5. Із вечора гуляці ходзіла,
А к паўночы дзяціну родзіла.
6. А к паўночы дзяціну родзіла,
А і к свету ў Дунай зносіла.
7. А і к свету ў Дунай зносіла,
Яна ж тады да й бога просіла:
8. - Ой, дай, божэ, снягі да морозы,
Заметайце следы да дорогі.
9. Заметайце следы да дорогі,
Дзе й ходзілі мое белы ногі.
10. Штоб тудою людзі не ходзілі,
Сівых валоў поіць не водзілі.
11. Сівых валоў поіць не водзілі,
Сынка ж мого ў моры не будзілі.
12. Спі ж, мой сынку, да й не прочыхайса,
На родну матку да й не сподзявайся.
13. Нема ў моры волне супотоку,
Твоёй матцы ў доме супокою.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.05.2025 17:33:01

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.