::
Да рано-рано / песня, тэкст,ноты — в. Жахавічы, Мазырскі раён
Загаловак / інцыпіт
Да рано-рано
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Як каравай нясуць дзяліць”

Поўны тэкст
1. Да рано-рано, нешто ў лесе звінело,
Да рано-рано, не звінело - говорыло.
2. Да рано-рано, не звінело — говорыло,
Да рано-рано, за горою новый двор.
3. Да рано-рано, за горою новый двор,
Да рано-рано, а што на том жа дварэ?
4. Да рано-рано, а што на том жа дварэ?
Да рано-рано, да стаіць нова скамʼіца.
5. Да рано-рано, да стаць нова скамʼіца,
Да рано-рано, на скамʼіцы скацерка.
6. Да рано-рано, на скамʼіцы скацерка,
Да рано-рано, на скацерцы каравай.
7. Да рано-рано, на скацерцы каравай,
Да рано-рано а што у том караваі?
8. Да рано-рано, а што у том караваі?
Да рано-рано, да сямі нівак пшаніца.
9. Да рано-рано, да сямі нівак пшаніца,
Да рано-рано, да сямі крыніц вадзіца.
10. Да рано-рано, да сямі крыніц вадзіца,
Да рано-рано, да сямі сальніц сальніца.
11. Да рано-рано, да сямі сальніц сальніца,
Да рано-рано, да сямі курак яечка.
12. Да рано-рано, да сямі курак яечка,
Да рано-рано, да сямі дровак маслечка.
13. Да рано-рано, да слухайце, баяры,
Да рано-рано, катораму дружку кроіць?
14. Да рано-рано, катораму дружку кроіць?
Да рано-рано, младшаму дружку кроіць.
15. Да рано-рано, младшы кажа — не ўмею,
Да рано-рано, я й ножыка не маю.
16. Да рано-рано, караваю не ўкрою,
Да рано-рано, я й радзімы не абдзялю.
17. Да рано-рано, катораму дружку кроіць?
Да рано-рано, сярэдняму дружку кроіць.
18. Да рано-рано, сярэдні кажа — не ўмею,
Да рано-рано, я й ножыка не маю,
19. Да рано-рано, каравая не укрою,
Да рано-рано, я й радзімы не абдзялю.
20. Да рано-рано, катораму дружку кроіць?
Да рано-рано, старшаму дружку кроіць.
21. Да рано-рано, старшы кажа - я умею,
Да рано-рано, я й ножыка да й маю.
22. Да рано-рано, я й ножыка да й маю,
Да рано-рано, я й каравай укрою.
23. Да рано-рано, я й каравай укрою,
Да рано-рано, я й радзіму абдзялю.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 12.04.2025 21:27:07

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.