::
Заграбай, матко, жар-жар / песня, тэкст,ноты — в. Клятная, Пінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Заграбай, матко, жар-жар
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

"Пяюць матцы, як маладая з дому ўбіраецца”

Поўны тэкст
1. Заграбай, матко, жар, жар, (2)
Будзе тобе длчкі жаль жаль.
2. Заметай, матко, попел, (2)
Мы твою дочку схопім.
3. Схопімо ручэнькамі, (2)
Павязем конічэнькамі.
4. Схопімо беленькімі, (2)
Повязем вараненькімі.



1. Не лякайцеся, сваты, (2)
Не многа нас едзе.
2. Семсот маладых сватоў, (2)
Акрамя родных братоў.
3. Семсот і чатыры, (2)
Шчэ ж мы не лічылі.
4. Станемо да полічымо, (2)
Мо й больш прылічымо.
5. Семсот маладых свашак, (2)
Акрамя сястроначак.
6. Семсот і чатыры, (2)
Шчэ ж мы не лічылі.
7. Станемо да полічымо, (2)
Мо 'шчэ больш прылічымо.


1. Пагнуліса лаўкі, (2)
Дзе селі пярэзванкі.
2. Яшчэ больш пагнуцца, (2)
Як гарэлкі напʼюцца.
3. Мядочку солодзенького (2)
Із кубочку золоценького.



1. Дружок попівае (2)
Да й додому не думае.
2. Яго жонка породзіласа, (2)
А кобыла жэрэбіласа.
3. Прывяла жонка сына, (2)
Жэрэбца кобыла.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.04.2025 10:33:43

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.