::
Да шатайса, соўнейко / песня, тэкст,ноты — аг. Дуброва, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Да шатайса, соўнейко
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

"Дзеўкі спяваюць маладой, як надзяваюць вянок"

Поўны тэкст

1. Да шатайса сойнейко, (2)
Да по небу хуцень[ко].
2. Да кланяйса, Мар'ечко (2)
Свойму бацьку нізень[ко].
3. І усяму родочку, (2).
Штоб даў бог долеч[ку].




1. Ясное соўнейко (2)
Да пойшло по загор’[ю].
2. Молодая Маруська (2)
Да пойшла по застол[лю].
3. Слёзкамі абліласа,
Рушнічком уцірлас[а].



1. Во прышла я з вячорочок, (2)
Аж у мяне сваты ў хац[е].
2. Аж у мяне сваты й хаце, (2)
Я не знаю, што ім казац[і].
3. Я ж думала, што яны смяяцца, (2)
Аж яны за стол садзяц[ца].
4. Я ж думала, што яны ненароком,
Аж у іх пляшкі под бокомі.



1. Ты, сівая зязюленька, (2)
Ці ўсе сады абкувал[а]?
2. Ці ўсе сады абкувала, (2)
Мо каторы абмінавал[а]?
3. Толькі того абмінавала, (2)
Ў катораму ноч начавал(а].
4. Маладая Мар'ечка, (2)
Ці ўсех дзевок за дружак пабрал[а]?
5. Ці ўсех дзевок за дружак пабрала, (2)
Мо катору абмінавал[а]?
6. Толькі тую абмінавала, (2)
3 катораю верненько гулял[а].




1. Коровайніцы пʼяны, (2)
Да ўсё цеста покрал[і].
2. Да ўсё цеста покралі, (2)
По кішенях поховал[і].
3. Хто ў мех, што ў кішэню, (2)
Своім дзеткам на вячэр[у].
4. Усе бугаенькі ў жыце, (2)
А цяліцы ў пшаніц[ы].
5. Налівайце шкляніцы, (2)
Частуйце коровайніц[ы].



1. Паляціце, полачкі, (2)
У зялёныя дубровач[кі].
2. Прынясіце вошчачку (2)
Марусьцы на свечач[ку].




1. Брат сястру за стол вядзе,
Да ведучы, навуча[е]:
2. — Май свякруху за мамочку,
А свякорку за таточ[ку].
3. А дзеверка за брацейка,
А зовіцу за сястрыц[у].



1. З відного колодзежа
Маруська воду брал[а]
2. Маруська воду брала,
Да ў свой край пазірал[а].
3. Ці не едуць госці прыданыя,
Любыя-каханыя.
4. Ці няма паміж імі
Майго роднага брат[а].
5. Каб тут[а] мой брацетко —
Уся б мая парадонь[ка].
6. Ўся б мая парадонька,
Ўся б мая размовань[ка].
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.04.2025 13:45:43

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.