::
Ой, да бег зайко / песня, тэкст,ноты — в. Ляхавічы, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, да бег зайко
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Ой, да бег зайко цёмным лужэчком, вочкі трэ,
Ехаў Васілько цірэз місцечко, зайку бʼе.
2. - Ой за што, за што, молоды Васілько, мяне бʼеш?
Ой, ці я твое вороные коні попудзіў, 
Ой, ці я ж твою молоду Маруську погудзіў.
3. Ой, попудзілі вороные коні голубцы,
Ой, погудзілі молоду Маруську малайцы.




1. Застучалі кованы вазы на дварэ,
Забрашчалі залаты кубкі на стале.
2. Да учула наша Ганначка ў каморы,
Да й упала сваей матачцы у ногі.
3. Не аддай, не аддай, мая матачка, ад сябе,
Пералетаю хаця лецечка у цябе.



1. Наша Марынка нічагусенькі не знае,
Пайшла па ваду, да й суседачак путае:
2. — Ой, суседачкі, да й галубачкі, скажыце,
Дзе ж вы вадзіцу, дзе ж вы сцюдзёну, бярэце?
3. — На новым дварэ, там калодзезек рублёны,
Няхай завядзе да твой Гаўрылка ўлюблёны.
4. Наша Марынка нічагусенькі не знае,
Пашла плацце праць, да й суседачак путае:
5. — Ой суседачкі, да й галубачкі, скажыце,
Дзе ж вы плаццейка, дзе ж вы белае пярэце?
6. -Мы пярэм плацце да на ціхенькім Дунаі,
Няхай завядзе да твой Гаўрылка каханы.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.04.2025 11:54:44

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.