::
Да цераз лесы, да цераз боры / песня, тэкст,ноты — в. Краснае Возера, Салігорскі раён
Загаловак / інцыпіт
Да цераз лесы, да цераз боры
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст


1. Да цераз лесы, да цераз боры
Брат сястрыцы покланяецца. (2)
2. А сястрыца адкланяецца
Да слёзынькамі обліваецца. (2)
3. — Добрэ табе, мой брацейко,
Да на коніку паезджаючы. (2)
4. А мне беднай бяздольніцы,
Да на чужыне загібаючы. (2)
5. На чужыне, на Ўкраіне
Да завуць мяне заволокаю. (2)
6. Да загадалі рэчку копаць
Да шырокаю і глыбокаю. (2)
7. Ой, пачаўшы, не сканчаўшы,
Скажуць людзі — леноваласа. (2)
8. Ой, пачаўшы да сканчаўшы,
Да скажуць людзі - вухваляласа. (2)



1. Бором іду, песню пою ,
Боры ж мое разлёгаюцца. (2)
2. Д а сялом іду, сілно плачу,
Ворожэчкі нацешаюцца. (2)
3. Да й ворожыце ж ворожечкі
Хоць на свое безголодейко. (2)
4. А я ж буду піці-гуляці,
Абы ж мое ды й здородейко. (2)
5. Да ворожечкі спаці полягуць,
А я ж пойду да й погуляю : (2)
6. А я ж пойду да й погуляю,
Як рыбочка да по Дунаю. (2)
7. Шука-рыба по пясочку,
Я й молода по рыночку. (2)
8. Шука-рыба по крыніцы,
Я й молода по юліцы. (2)
9. Шука-рыба з плоточкамі,
Я ж молода з дзевочкамі. (2)
10. Шчука-рыба з окуньцамі,
Я ж молода да з молойцамі. (2)


1. Усё поле паворана,
Адно ж мае да не ворана. (2)
2. Да зарасло ж поле мае
Да суніцамі, камяніцамі. (2)
3. Ох, нельга ж мне на свет выйці
За дзвюмамі чарауніцамі. (2)
4. Ох, і вам жа ж , чараўніцы,
Да бела камень сярэд вуліцы. (2)
5. Да пахапайце, паглытайце,
Мне ж, молодзе, да спокой дайце. (2)

1. Да ляцелі журавелькі
З того боку к нам на толоку. (2)
2. Поляцелі журавелькі
Ў чысто поле жыроваціса. (2)
3. Поехалі ж мое браткі
На Ўкраіну да й жаніціса. (2)
4. О й , одзін вязе б о г а т у ю,
А другі вязе богачэйшую. (2)
5. Ой , одзін вязе хорошэю,
А другі вязе хорошэйшую. (2)


1. Ой , у полі два дубочкі,
Да ободвы нахілістыя. (2)
2. Забраліса мы з міленькім,
Да й обое наравістыя. (2)
3. Ох , ён мяне б'е, карае,
А я ж яму не пакаруса. (2)
4. Да й пойду ж я на юлоньку,
Да з хорошымі да й обнімуса. (2)


———



1. Ой , я жала, не ляжала,
Ой , я жала па шчырай праўдзе. (2)
2. Да не давайце по чарочцы,
Ох , а дайце ж по цэлой кварце. (2)
3. Бо я з чарочкі не упʼюса,
А з кварточкі да й повалюса. (2)
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.04.2025 10:24:43

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.