::
А я ў поле жыто жала / песня, тэкст,ноты — аг. Вялікі Бор, Хойніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
А я ў поле жыто жала
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Час пачатку (калі некалькі адзінак у медыяфайле)
0:00
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
". А я ў поле жыта жала,
У мяне дома бяда стала.
2. У мяне дома бяда стала,
Што свякруха з плоту ўпала.
3. Што свякруха з плоту ўпала,
Усю крапіву паламала.
4. Не жаль жа мне свякрухначкі,
А жаль жа мне крапівачкі,
5. Бо свякрухі чорт не возьме,
А крапіўка ўся пасохне. (1)


1. А я ў бару ваду бяру,
На каменю да й абедаю
2. — Прыдзі, прыдзі, родна маці,
Майго абеду да й абедаці.
3. Не так абеду й абедаці —
Гора майго да й адведаці.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 31.03.2025 14:09:06

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.