::
А іду я дорогою / песня, тэкст,ноты — аг. Ляскавічы, Петрыкаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
А іду я дорогою
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. А іду я дорогою,
Мой голосок дуброваю.
2. Ці не ўчуе мой бацюхна,
Ці не ўчуе ж мой родненькой.
3. — А чые то да дзіцятко ідзе,
Да тоненько голосок вядзе?
4. Ой, як ето мое дзіця,
Няхай ёно ж погуляе.
5. А колі ж невехночка,
Няхай дамой прыбувае.
6. Да белы камень верне,
Сыру пшэнічаньку меле.
7. Белы камень да не вернецца,
Пшэнічэнька ж не мелецца.




1. Ой, хмурна пані, хмурна,
Погубіла ж ключы од гумна,
2. По шырокой вуліцы
Із панамі жартуючы.
3. А тудою толока ішла,
Золотыя ключы знайшла.
4. - Не журыса, наша пані,
Золотымі да ключам.
5. - Ох, вы мое толочаночкі,
Ізыйдзіце ж на ганочкі.
6. Ізыйдзіце ж на ганочкі,
То я ж дам вам горэлочкі.
7. Горэлочкі берэзовочкі,
Аʼля мяне, лесковочкі.

——-

1. Ой, я ў полі жыта жала,
Ў мяне дома да бяда стала.
2. Ў мяне дома да бяда стала,
Што свякруха з печы ўпала.
3. А можа ж яна здурэла,
Што із печы паляцела.
4. Можа ж яна ды скруціласа,
Што із печы покаціласа.
5. Можа ж яна з розума зышла,
Што ў пятроўку на печ пашла.



1. Ой, у лесе журавель крычыць,
Ой, чый ззаду ды загон стоіць.
2. Няхай крычыць - перарвецца,
Постаць стоіць - не цягнецца.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.03.2025 17:43:42

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.