::
Да купална ночка невелічка / песня, тэкст,ноты — в. Выганашчы, Івацэвіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Да купална ночка невелічка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Да купална ночка невелічка,
Да не выспаласа дзевочка.
2. Ягодкі брала, дрэмала,
А перэбірала, заснула.
3. А перэбірала, заснула,
Прыехаў жэнішок, не чула.
4. Хусткаю махнуў, не дамахнуў,
Да злез з коніка, прабудзіў:
5. — Стань, моя мілая, доўга спіш,
Чым свою свякроўку подарыш?
6. Подару свякроўку, подару,
У новые сенечкі перейду.
7. У новые сенечкі перейду,
У рукаў золота набяру.
8. У рукаў золота набяру, Я свою свякроўку подару.


1. Ой, кудраў, кудраў ляночак
Ад вялікання да Пятра.
2. Прыдзе да цябе пятрой дзень,
Половіна цвету опадзе.
3. Половіна цвету опадзе,
Больш галовачак прыбудзе.
4. Ой, красна панна Настачка,
Бо яна ў свайго баценька.
5. Як пойдзе яна к чужому,
Половіна красы одбудзе.
6. Половіна красы одбудзе,
Большэ розума прыбудзе.

—————

1. Ой, Яне, Янэ, Пятроў сын,
За каго галоўку палажыў?
2. Палажыў галоўку за дзеўку,
За яе ціхую размоўку
3. За яе ціхую размоўку
За яе белую пасцельку.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.03.2025 17:27:42

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.