::
Ой, на Купаллі цёмныя ночы / песня, тэкст,ноты — аг. Вялікі Бор, Хойніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, на Купаллі цёмныя ночы
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Купала”

Поўны тэкст
1. Ой, на купаллі цемныя ночы,
Ой, выбер, божэ, ведзьміны воч[ы],
2. Ведзьміны вочы...
Штоб не хадзіла цёмнае ноч[ы].
-.-
1. Ой, не стой, Юр'я, над вадою,
Не трасі, Юрʼя, барадой[ю].
2. Барадою...
Халодна вада пад табой[ю].
3. Прысвяты Юр'я арню наклаў
Ды ўсіх дзевачак к агню сабр[аў]
-.-
1. Ой, на купаллі на месяцы
Казалі хлопцай павешац[і]
2. А ці павешаць на асіні
Штоб па іх мамкі галасілі].



1. Ох, на купаллі агонь гарыць
А ў нашых хлопцаў жывот бал[іць]
2. Ох, няхай гарыць, хоць патухне,
Ох, няхай баліць, хоць апухн[е].
-.-
1. А ў нашым лесе хвашчу многа,
Не йдзіце, дзеўкі, за старог[а].
2. Бо стары будзе біць, караці
Да й на гулянне не пускац[і]
3. Ох, калі пусціць на часочак,
Дак пракляне мой ўвесь радоч[ак].



1. Ох, ужэ, дзевачкі, вясна прышла,
Катора дурна, замуж пашл[а].
2. А я разумна засталаса,
3 тае дурное смяялас[а].
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 31.03.2025 07:54:40

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.