::
Да ляцелі гусі гагаючы / песня, тэкст,ноты — в. Краснае Возера, Салігорскі раён
Загаловак / інцыпіт
Да ляцелі гусі гагаючы
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Да ляцелі гусі гагаючы,
Слаўнага сяла путаюч[ы],
2. Путаючы...
Слаўнае сяло Намастырскай[е]. '
3. Намастырскае...
У ім юлочкі шырокій[е].
4. Шырокіе...
У ім дзевочкі харошый[е].
5. Харошые...
Іх галовочкі, як маковоч[кі],
6. Маковочкі...
Шчабечуць яны, як ластовоч[кі].
7. Да ляцелі гусі гагаючы,
Брыдкага сяла путаюч[ы].
8. Путаючы...
Брыдкэе сяло Рожанскай[е]. 2
9. Рожанскае...
У ім юлочкі вузенькій[е],
10. Вузенькіе...
У ім дзевочкі брыдзенькій[е].
11. Брыдзенькіе...
Іх головічшэ, як помялішіч[э].
12. Помялішчэ...
А яны самі, як совіш[чэ]


1. Ой, у городзе пуд вербою
Стояў колодзезь із водой[ю].
2. Із водою...
Стоялі коні над водой[ю].
3. Над водою...
Усе седланы, запрэжан[ы],
4. Запрэжаны...
Ой, толькі сесць і поеха[ці]
5. Поехаці...
Ой, на юлоньку по дзевочк[у].
6. По дзевочку...
Ў нашэе дзеўкі лёгкое цел[о].
7. Лёгкое цело...
Чэцверо коней бягом бяж[ыць]
8. Бягом бяжыць...
Сырая земля дрыгом дрыж[ыць],
9. Ой, у городзе пуд вербою,
Стояў колодзезь із водой[ю].
10. Із водою...
Стоялі коні над водой[ю].
11. Над водою...
Усе седланы, запрэжан[ы].
12. Запрэжаны...
Ой, толькі сесць і поеха[ці],
13. Поехаці...
Ой, на юлоньку по удовочк[у],
14. По ўдовочку...
У нашэй удоўкі важкое цел[о]
15. Важкое цело...
Восьмеро коней не повяз[е]
16. Не повязе...
Сырая земля не подойм[е].


1. Вариант (д. Олтуш):
2. — Ой, дзе бувалі, не відзелі
Такого села, як той Олтуш.
3. Ой, там дзевойкі — ягодойкі,
Ой, там хлопчыкі — соколікі.
2 Вариант (д. Олтуш):
8. — Ой, дзе бувалі, не відзілі
Такого села, як той Радзеж
9. Ой, там дзевойкі, як совойкі,
Ой, там молодцы, як жэрэбцы.



1. Ой, у нядзельку і порану
Убіраецца кроль на войн[у].
2. Кроль на войну...
— Ой, кролю, кролю, не йдзі на войн[у],
3. Не йдзі на войну...
Бо твоя міла дочку родзіць.
4. Дочку родзіць...
— Ой, калі дочку, то не вернус[а]
5. Не вернуса...
Дочка й узросце, замуж пойдз[е]
6. Замуж пойдзе..
Моя й могіла забута будз[е]

7. Ой, у нядзельку пораненьку
Убіраецца кроль на войн[у],
8. Кроль на войну...
— Ой, кролю, кролю, не йдзі на войн[у],
9. Не йдзі на войну...
Бо твоя міла сына родз[іць],
10. Сына родзіць...
— Ой, колі сына, то вернус[а]
11. То вернуса...
Ой, сын вурасце, й войско пойдз[е],
12. У войска пойдзе...
Моя могіла чытана будз[е].
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.04.2025 13:32:56

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.