::
Ой, там на моры на сінему / песня, тэкст,ноты — в. Азершчына, Рэчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, там на моры на сінему
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Ой, там на моры на сінему
Ніцыя лозы хілялі[ся]
2. Хіляліся...
Ой, там два браткі змаўляліся!
3. Ой, адзін братка каня сядлае,
А другі братка навучай[е]:
4. - Не бяры, братка, багатую.
Да бяры, братка, убогуй[ю].
5. Ой, багатая пышна ходзіць,
А убогая дзела роб[іць].
6. Ой, багатая тое зачула,
Ой, цяжко, важко уздыхну[ла]:
7. — Падарачкі ж мае таненькія, '
Рушнічкі ж мае бяленькій[я].
8. Ці вамі горы высцілаць,
Ці мне дуброві дараваць.
9. Дараваці...
Не хочуць мяне люді бра[ці].



1. Ой, вясна мая вясёлая,
Развесяліла ўсе горач[кі].
2. Ўсе горачкі…
Ўсе горачкі і далінач[кі],
3. Даліначкі...
Дзе парабочкі збіраліс[я],
4. Дзе парабочкі збіраліся,
На мёд-гарэлку складаліс[я],
5. Складаліся...
Адпомсціць пану змаўляліс[я].


1. Не трапячыся, асіначка,
Не трапячыся, ты горкая,
2. Ты горкая...
Бо мне маладой гарчэй цяб[е].
3. Гарчэй цябе...
Бо мой нялюбы што дзень, то б'[е].
4. Што дзень, то б'е...
- Свёкарка-татка, ратуй мян[е]!
5. Свёкарка-татка не ратуе,
Шчэ й нагаечку прыгатуй[е].
6. — Ой, бі, сыночак, бі, навучай,
На свой абычай наварача[й].


1. Ой, там на моры сінему
Бела бяроза тапілас[я].
2. Тапілася...
У зялёна дуба прасілас[я],
3. - Ой, ратуй мяне, зялёны дубе,
Не дай жа ты мне загіну[ці],
4. Загінуці...
На моры голле пакіну[ці],
5. — Ой, няхай цябе ясень ратуе,
Бо ён з табою каранюй[е],
6. Ой, там на моры на сіняму
Малада Аленка тапілас[я]
7. Тапілася...
У маладога Йванькі прасілас[я],
8. - Ой, ратуй мяне, молад Іванька,
Не дай жа ты мне загіну[ці],
9. Загінуці...
На моры коскі пакіну[ці],
10. - Ой, няхай цябе Цімох ратуе,
Бо ён з табою штодзень жартуй[е].




1. Ой, горэ, горэ тэй молодзіцы,
У которэе зовіц мног[о].
2. Выйдуць на юлку, яе судзяць:
- Наша браціхна ленівай[я].
3. Наша браціхна ленівая,
До свойго дзела дрэмлівай[я],
5. Ой, добрэ, добрэ тэй молодзіцы,
У которэе дзеверой мног[о],
5. Выйдуць на юлку, яе судзяць:
— Наша браціхна роботнай[я].
6. Наша браціхна роботная,
До свойго дзела охвотнай[я].





1. — Ой, вясна мая, вясняначка,
Дзе твая дачка Наталач[ка]?
2. — Ой, у святліцы шые спадніцы,
Ой, у каморы бярэ забо[ры]
3. Ой, у садочку шые сарочку
Свайму сыночку Васілёч[ку].




1 Вариант седьмой строфы:
7. Рушнічкі ж мае бяленькія,
Ці вамі дубкі увіва[ці].
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.04.2025 11:45:18

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.