::
Татарове, татарове, волы гнало / песня, тэкст,ноты — в. Выганашчы, Івацэвіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Татарове, татарове, волы гнало
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Весна, можна таксама за кудзеллю і за колыбеллю”

Поўны тэкст
1. Татарове,
Татарове волы гнало,
По дзяўчыне позаймало
2. Станьмо, братцы,
Станьмо, братцы, зопочымо,
По дзяўчыне назначымо

3. Сястра брату,
Сястра брату зойняласа,
Узяў яе под ручэньку
4. Узяў яе , узяў яе по ручэньку,
Повёў яе ў светлічэньку.

5. Сам садзіцца,
Сам садзіцца ў карты йграці,
А ёй кажа посцель слаці.

6. Яна сцеле,
Яна сцеле, сільно плача,
А ён грае да й пытае.

7. - Скажы, дзеўка,
Скажы, дзеўка, якого ты,
Якого ты да й родочку.

8. - Я родочку,
Я родочку удовінова,
Яшчэ к томо бяздольная.
9. Мела маці,
Мела маці дзевяць сыноў, 
Десятую мяне дочку.
10. — Дзякуй богу,
Дзякуй богу, што я роду
Што я роду допытаўса.
11. Што я роду,
Што я роду допытаўса
Да з сястрою не звянчаўса.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.03.2025 17:57:17

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.