::
Вол бушуе, вясну чуе / песня, тэкст,ноты — в. Малыя Чучавічы, Лунінецкі раён
Загаловак / інцыпіт
Вол бушуе, вясну чуе
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Як на вясну выходзяць”

Поўны тэкст
1. Вол бушуе, весну чуе, (2)
Ворон крачэ, сыра хоча.
2. Ворон крачэ, сыра хоча, (2)
Дзеўка плаче, замуж хоча.
3. Не крач, ворон, — накрачашса, (2)
Не плач, дзеўка, - наплачашса.
4. Ворон краче сыра з'ейшы, (2)
Дзеўка плачэ сына меўшы.






1. У канцы сяла стала вайна, (2)
Усіх людей зваявала.

2. Усіх людей зваявала, (2)
А дзяўчатаў усех пабрала

3. А дзяўчатаў усех пабрала, (2)
Як пабрала, паехала

4. Едзе поле і другое, (2)
На трэцяе уз’язджае

5. На трэцяе уз'язджае, (2)
Цёмна хмарка наступае.

6. Цёмна хмарка наступае, (2)
Дробны дожджык накрапляе.

7. Дробны дожджык накрапляе, (2)
Тут нам, братцы, начаваці.

8. Тут нам, братцы, начаваці,
Па дзяучаці усім пабраці.

9. Да й пабралі па дзеватцы, (2)
Да й павялі ў камору.

10. Самі селі ў карты граці, (2)
Загадалі пасцель слаці.

11. Дзеўка сцеле, сілно плачэ, (2)
Хлопец грае, пазірае.

12. — Чаго, дзеўка, сілно плачаш? (2)
— Ох, я плачу і паплачу.

13. — Адкуль, дзеўка, сама родам? (2)
— Ох, я родам із Падолля.

14. – Ох, мяне ж бог да й засцярог, (2)
Што я з сястрой спаці не лёг.


Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.03.2025 03:14:25

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.